РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Селезень і вуціца
Паплыў туман па беразе,
Густой расой апаў.
...Ляцеў высока селезень,
Нібы зару вітаў.
 
Вадзе азёрнай вусьцішна
Ў затоенай начы.
...Ня ўчула крыку вуціца,
Густы чарот жнучы.
 
Сівой расой пасьнедае,
Чакаць будзе дарма.
Вясёлая, ня ведае,
Што селезьня няма.
 
Завейная,
                      закруціцца
Зіма ды без пары.
Ой, не чапайце вуціцу
Ў аглохлым азяры!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.