РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вы
Усё, што сьвеціць і зьвініць,
Гудзе, нібыта рой пчаліны,
Хацела Вам я падарыць,
Ды не знайшлося ў Вас хвіліны.
 
Усё, што молада ляціць
I ў даль нясецца без аглядкі,
Хацела Вам я падарыць,
Ды не знайшлося мне выпадку.
 
Казённы дом. Казённы стол.
I дзень – казённы! – за плячыма.
I асьцярожны, як пасол,
Вы з тайна-пільнымі вачыма!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.