РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
А ты – Ліліт...
Суцешыць і наіўнае сваяцтва,
Як разаб'ецца сэрцайка аб быт.
З вагню ў агонь кідалася мастацтва,
Зару ў зары вышуквала Ліліт.
 
Забытыя, ізноў васкрэснуць міфы,
Асьлепіць шчасьця міг, як карнавал.
I сьцерагуць ня рыфмы нас, а – рыфы,
Дзе кожны крок – надзея і правал.
 
Па цаліку, па вугальках гарачых
Вядзе жыцьця няласкавы іспыт.
О, столькі песень зьнікла непрадбачна!
А ты – Ліліт.
 
Сьлязы гаручай сьмехам не падманеш.
Па ўласным сэрцы пройдзе час-мастак.
Я не скажу, што ты шчасьлівай станеш,
А што ахоўней будзеш – гэта так.
 
Дык хай любоў разьвесьнена крыляе
Над іменем і шляхам маладым.
Усё жыцьцё нам ласкі не хапае.
А слава што? Яна спадман і дым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.