 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыпол свой раньне ў па`рась памачыла, Галоднае, на дрэвах рве лісты... Яшчэ ў грудзёх нямала маеш сілаў, Яшчэ-ж няшмат пражыў на сьвеце ты, – Па чым-жа ныць? Шчэ будзе шмат патолі Вясна разгорне зноў шацёр густы. Ды мне ня стрэць яе – ад шчымнай болі Жыцьцёвых мукаў я аслаб няўзнак. Мая вясна ня вернецца ніколі, Хоць у гадох маіх – яшчэ вясна.
26.X.1943.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|