РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прайшла жыцьця часьцінка ў перунах,
З тае пары – чакаю градабою.
Мне гаварыць з табой на паўтанах:
Баюся выдаць шчасьце з галавою,
 
Хоць вечнага – яго ў мяне няма,
Яно вясёлым больш наканавана.
Не адбірай цяпла ў мяне, зіма,
Вось гэтак проста, гэтак нечакана.
 
Была, прайшла, мінулася пара
Пралескі першай, першае парошы.
А ты увесь зь любові і дабра,
Балючы мой і самы найхарошшы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.