РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хвіліна
Як цеціва і лук –
Сустрэча і спатканьне.
I шчырасьць нашых рук
Не назавеш каханьнем.
 
Да саменькага дня
Ня стоміцца гасьціна.
Нам выпала адна
Ня доля – а хвіліна,
 
Якая ў тумане
Растане незваротна...
А ты чаму мяне
Галубіш прынародна?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.