 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Іржавымі асеньнімі лістамі На мне замкнецца смутку паласа.. Ды радаваць цябе не перастану: Глядзі, якая шчырая вясна! Заціснуўшы вярэдлівую рану, Паверу ў невымернасьць дабраты I радаваць цябе не перастану: Паглянь, якія шчодрыя жыты! Няхай нас выпрабоўвае расстаньне, Зьбівае з ног акляты суравей, Мы радавацца дню не перастанем: Хіба Радзіма ёсьць яшчэ сьвятлей? О век, ты пахнеш порахам і бэзам, Няўсьцерп зямлі звышспапяляльны груз. I хто скрыгоча там тупым жалезам?! Зь любові мы. I ў гэтым наш саюз.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|