РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Над адзінотаю ўсмак пасваволю
I пасьміхнуся, з блазноты, ня раз.
Знаю паэта нялёгкую долю:
Выплеснуць сэрца сваё напаказ.
 
Не загаворвацца, не захапляцца
Праўдзе і споведзі наперарэз!
Доля прыдумак... але для мастацтва
Ёсьць патаемны ў фантазіі сэнс.
 
З бытнасьці першай, зь сярэднявечча
Ў радасьці і ў безвыходнай журбе
Кім ты ні быў за свой век, чалавеча?!.
Час наступіў, каб успомніць сябе!
 
Толькі ж у працы знаходзім спатолю.
Хто там палохае: «Быць ці ня быць?»
Благаслаўляю нястомную долю:
Найчалавечнаму сьвету служыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.