РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Моладасьць
За ярамі, за лугамі роснымі,
За снапамі залатымі сноў –
Моладасьць мая звонкагалосая,
Ты пашто вяртаесься ізноў?
 
Золушкай была. I каралеўнаю.
Знаю радасьць і кладоў гарбы
I цябе, вясёлую ды сьпеўную,
Я наўрад ці стрэну без жальбы!
 
З птушкамі расла і зь песьняй вырасла.
Шмат чаго мне добры лёс ссудзіў.
Але колькі дрэў у садзе вымерзла,
Колькі цьвету грозны град абіў!
 
Моладасьць, давай жа разьвітаемся
У пару асьнежаных калін...
Толькі так жыву і так трымаюся,
Каб мяне шчасьлівай помніў сын.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.