РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бязь ветру!
Пры зайздрасьці, падмане, раўнадушшы –
Яшчэ хапае сілы і любві.
Як высака ўзьняліся нашы душы!
Дарэмна, вецер: ты іх не лаві.
 
Яны ж зусім ня лёгкія пушынкі –
Яны з крыві, граніту і сьвятла,
Хоць лёгкая журлівая сьмяшынка,
Як выгук, праз аблічча пралягла.
 
А доліла, што шлях – прамы і ясны.
I хто б там у званы хлусьні ні біў,
Як ведаю па прозьвішчы уласным,
Дык флюгерам ніхто яшчэ ня быў.
 
Праменьчык мой сівы – зямная мама,
Сьвяці пад знакам гойнай праваты!
...Пад сіверам калею, пад вятрамі,
Але жыву бязь ветру – як і ты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.