РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Таму што сьнег кладзецца галубіны
Дыхне вясной з абуджаных двароў,
I голас жаўры данясецца з поля.
Усё жыцьцё – паэзія і кроў,
Усё жыцьцё – трываньне і спатоля.
 
Варушыць вецер зьніклае гальлё,
Ды толькі мне спасланы жалю гукі.
Як дрэва апусьцелае гальлё,
Заломвае мая свабода рукі.
 
Усё было, было ў мяне, апроч
Твайго крыла, пляча твайго, адзіны.
Але пабач, якая сёньня ноч
I як сьняжок зьлятае галубіны!
 
З бруі крынічнай голас твой ляплю,
Перабіраю струны-успаміны,
Таму што так абвострана люблю,
Таму што сьнег кладзецца галубіны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.