 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Да вас, паны, што голасна крычыце Аб прыязьні сваёй да «беднага народу», Што раіце па-лісьсяму: «Маўчыце, Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду», – Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія, Бо слова вы адны, а справамі – другія. «Багацтва вам»... Няма вам нашай веры! Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла, Галоднаму на прокарм хлеба меры Аднэй ня далі вы. I злаялі няміла... Калі для нас жадаеце багацтва, Нашто зь бяздольнага зьдзіраеце апратку? Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва, Дамы пустошачы бязь ліку, без астатку? «Мы волю вам»... Пракляцьце вам і зь ёю! Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны? Яна ланцуг над нашаю зямлёю; Астрог на наш народ, спакойны і бязьвінны. Ня вюля гэта! Што нам ні цьвярдзіце, Мы вольнымі былі за даўнімі часамі. Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце! Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі. «Мы згоду вам»... Пакіньце ашуканства! Вы – бойкі братняе чарнейшыя прарокі, Бяз звады вам, нашэптаў, падтыканства Нямілы Божы сьвет, ня ясны, не шырокі. Ня просім вас! Ня трэба вашай згоды! Свае вялікае дзядоўскае багацьце Хаваем мы; ад Бога ўсе народы I бацькі аднаго ўсе дзеці – людзі, брацьця. Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду? Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды і бяз сэрца? І што вам з нас, ад нашага народу? Чаму так жычыце яму хутчэй памерці? Га! Знаем вас, атручаньня найміты: Вы – служкі чорныя Ясьнейшага Мамона, Вы – мора бруд ля берагу намыты; Бяз дум і без мазгоў, вы – золата бяз звона. Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды бяз сэрца? Чаргою воўчаю зьяўляецесь усюды, Дзе клічуць вас для крыўды, для націску На праўду вечную... Вы... імя вам Іуды! Ідзіце ж проч! Бясплодна ваша трата На ласкі лісьсія. Пакіньце слова «брат»! Вы цяжкі сон. Каты... Вы горай ката! Кругом праклятыя, вам бацька, брат – дукат!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|