РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У выгнаньні
Край чужы – за веру кара –
Сьнег, мароз ды горы.
Белы сьвет, як чорна хмара,
Заступілі горы.
          Край чужы... I ты чужынец
          Ўсім, ня свой здаесься:
          Ходзіш скрозь, як той адзінец
          Старакосны ў лесе.
Ходзіш ты, ніякай мэты,
Так, – абы цягацца,
Знаць сабе: жывеш яшчэ ты...
Для чаго ж, спытацца?
          Хто цябе спагадным сэрцам
          Да сябе прытуле?
          Хіба з стрэльбы чужаверца
          Чужаніца-куля.
Хто цябе спаткае міла,
Ў дом папросіць гожа?
Хіба дол, адно магіла
Разгарнуцца можа.
          Што з таго – часамі сьніцца
          Край, ў якім радзіўся?
          Толькі мусяць сьлёзы ліцца, –
          Лепі б і ня сьніўся!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.