РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясельле
Гэй, гуляй, ня думай,
Не глядзі панура!
Засьпявай, заіграй,
Загудзі віхурай!
          Грошы ёсьць! Сала ёсьць!
          Бутэль манаполькі...
          Ты ня стой, трунак свой,
          Пій, гуляй і – толькі!
Былі мы... Жылі там –
На роднай краіне...
А цянер тут – як зьвер...
Жыцьце наша гіне.
          Гэй, гуляй, налівай!
          Будзем піці, браце!
          Што у нас? Цяжкі час?
          Э! аб чым казаці!
Га-га га! Бач, нага
Сама ў бокі скача,
Заіграй, засьпявай!..
Не, брат: сэрца плача...
          Дайце мне, дайце мне
          Кварту не пустую, –
          Я маё, я сваё
          Сэрца пачастую.
От дык так! От дзе смак!
Эх ты, ведзьма-доля!
Яшчэ – не, мала мне...
Налівайце болей!
          Гэй, крычы, не маўчы,
          Сэрцу дай пацеху!
          Заіграй, засьпявай,
          Сьмеху, болей сьмеху!
А што?! Не, вы мяне
Не забілі, гады!
Вось жа п’ю, вось пяю
Зь сябручкамі рады!
          Ты гуляй, не зважай,
          Што сьляза на вочу, –
          Гэта так, гэта я
          Весяліцца хочу.
Пі, гуляй!
Грай, сьпявай!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.