РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мае думкі
Па-на горах сьнягі паляглі,
I даліны убраліся ў белі.
Мае ж думкі, як толькі маглі,
Хутка зь ветрам удаль паляцелі.
          Паляцелі удаль, дзе няма
          Гэтых гор – вартаўнічых няволі,
          Дзе ня гэтак сурова зіма,
          Дзе прыняў я і жыцьце і долю.
Паляцелі спытаць, паглядзець –
Як жывецца на роднай старонцы?
Як той брат-беларус мой жывець?
Ці высока узьнялася сонца?
          Там жа ўсё, як раней, як было:
          Беднасьць, ціша кругом і цямнота.
          Дзе там шчасьце! Жыцьцё зацьвіло,
          Як наверсе якое балота.
Сонца нізка – ня грэе саўсім
I саўсім жа ня сьвеце бяз мала;
Раз блісьне дзе-нідзе – і паўсім,
I зноў сваю твар захавала.
          Колькі ж будзеш ты спаць? Не пара
          Табе часам, мой браце, праспацца,
          Каля бацькаўскіх ніў і двара
          Працаваці зноў шчыра узяцца?
I усё, што утраціў сплючы,
Пазьбіраці да роднае хаты?
Годзе спаць! I ня будзе начы,
Будзеш вольны, разумны, багаты!
          I высокае слонца тагды
          Будзе працу тваю аглядаці,
          I пазбудзесься крыўд і нуды, –
          Будуць людзі цябе шанаваці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.