У любы маеі дый косы ільняныя й вочкі нябескія, Губкі вішнёвыя; I шчочкі ружовыя, шыйка і ручкі, як бель лебядзіная, – Грудкі пуховыя; I голас у любай, як ў лесе зьвінючай, бліскучай крынічанькі Сьпевы адвечныя; А ўсьмешка каханай – ў зялёным аксаміце лугу мурожнага Перлы сланечныя; Ідзець каралеўнаю, добрай, ласкаваю, роўнай паходкаю, Ціха ступаючы; Заўсёды ўсьміхаецца думцы захованай, ў сэрцы мілосную Песьню сьпяваючы; Вяночкі штовечара ў рэчку спушчаючы, кажа: «Плывіце вы Разам з вадзіцаю! Скажэце каханаму: станем прад Богам мы параю шлюбнаю, Хоць бы з грамніцамі».
А гэтак далёкая! Так яно, зорачка захаду раньняя, Будзе і станецца. Над нашым каханьнейкам людзі ня сільныя, леты ня ўластныя – Хай жа мінаюцца.
|
|