 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне помніцца студзеньскі вечар...
|
Мне помніцца студзеньскі вечар, Што ладзілі сябры мае, І першая наша сустрэча, І жвавыя вочы твае. Я стрэў іхны позірк адразу, Як казку, як ваблівы сон; Хацелася зь імі быць разам Шмат радасных ночаў і дзён. Так блізка і гэтак далёка Была ты. Адвагі ня меў, А глянуць глыбока-глыбока Я ў самыя вочы хацеў. Бы сон, адляцелі дні тыя, А зь імі – і радасьць, і сум. Былога ўспаміны жывыя У сэрцы сваім я нясу. Нясу... хоць за тысячы гоняў Ад бацькаўcкіх гоняў цяпер. Штодня – ў адзіноцтва палоне, Мне сумна тут, Ніна, павер. А ты... там цяпер, дзе прыгожасьць Прастораў ля Гайны-ракі; Згадаю – мне сэрца трывожыш, Віеш успамінаў вянкі... І сяньня спаткаў я дзяўчыну У гэтай чужой старане, Хацелася крыкнуць ёй: Ніна! Ды потым стрымаў сябе... – не! А вельмі падобная... тая Паходка і рухі, той склад... Стан стройны... усьмешка такая-ж І гэткі-ж блакітны пагляд. Адкуль яна? Можа зь мясьцінаў Маёй незабытнай зямлі? Кудой і шляхамі якімі Папала сюды і калі? А я на дзяўчыну нясьмела Зірнуў і вачыма правёў... І сэрца маё зашчымела Тугой па радзіме сваёй; Па нівах – прыгожых кілімах, Па ўзгорках, крыніцах, ляскох; Тугой па дзяўчыне любімай, Па ейных блакітных вачох. Ах вочы, блакітныя вочы, Зь якой вы такой стараны? Чаму вы ў спакойныя ночы Мае непакоіце сны?
Рыга. 11.XI.1942.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|