РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хто сказаў: «I я з народам»,
Хто зь ім поплеч стаў, як з братам,
Хто пайшоў зь ім роўным ходам
К роўным зыскам, к роўным стратам, -
З тым і я. Няхай жа ліча,
Будзе трэба – хай пакліча.
 
Хто ж сказаў, а потым здрадзіў,
Хто пайшоў, а потым кінуў,
Хто ў душы сумленьне згладзіў,
Ў кім апошні сорам згінуў, –
Хай дрыжыць. У дзень прысуду,
Ў страшны дзень, я сьведчыць буду!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.