 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як ліст вярбінкі маладой, Што вецер злосны адарваў I кінуў ў рэчку і з вадой У даль няведаму пагнаў, – Плыву сабе. Рака мая – жыцьцё, Па ёй плывуць і кветкі і сьмяцьцё. Я раз спытаўся у вады: – Скажы, адкуль ты прыцякла? Яна сказала: – З-пад грады Каменных гораў уцякла. – Куды ж бяжыш? – Цяпер бягу над спад У мора сіняе. – А вернесься назад? – Над мной закон – колазварот. Плыву я з мора ў акіян I стуль зьбіраюсь ў паварот, Калі узьнімецца туман I ўзьляжа ноч. Лячу хутчэй тагды, Цячы ракой з-пад горнае грады. Як ліст вярбінкі маладой, Што вецер злосны адарваў, I я плыву сваёй ракой, Жыцьцём якую хтось назваў. Нясець яна і кветкі і сьмяцьцё... А ты ж скажы, ці вернесься, жыцьцё?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|