РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноч
У гэту ноч мне няўмоч –
Няма сілы чакаць і маліцца...
Каб я ўмеў, каб я сьмеў
Узьляцець, паляцець ці разьбіцца!
              Як сакол, як арол,
              Я падняўся б высока страшэньне,
              Я б узяў, я б украў
              І сабе і усім адпушчэньне.
Калі ж не, калі б мне
Адпушчэньня на небе ня далі,
Я б маліў, я б прасіў,
Каб і крыльлі мае паламалі.
              І тады, наўсягды
              Папрашчаўшыся б зь небам, зямлёю,
              З гарыні, з вышыні
              Паляцеў бы за сьмерцю сваёю.
Але ж не, то ня мне
От такая вялікая доля:
Узьляцець-паляцець
Ці упасьці разьбітым на попе.
              Не пры нас сьвяты час
              Вызваленьня людскога настане,
              Мо’ празь век чалавек
              Да вялікага жыцьця устане.
Безь бяды, без жуды
Будзе жыць-панаваць, весяліцца;
А для нас – цяжкі час –
I чакаць, і цярпець, і маліцца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.