Зноў далёка я, зноў безь цябе, Дні і ночы ў самоце й журбе. Шчэ нядаўна быў разам з табой, Жыў і дыхаў тваёю красой. Ды жаданых адведзінаў час Быў кароткім, як момант, для нас; Стрэча наша – за ўсё найбліжэй, Разьвітаньне – за ўсё найцяжэй. Зноўку, зноўку адзін. Неспакой Маіх думаж заўсёды са мной. Я скарбніцу ўспамінаў зьбярог, – Ты, жывая, як ёсьць – у вачох: Погляд – неба; тваё валасы – Залатыя палёў каласы; Твае рухі – мігценьне зарніц; Голас – гоман срабрыстых крыніц. Ты – уцеха у шчасьці й бядзе. Дзе знайсьці мне найлепшую, дзе? А таму я ў самоце й журбе: Зноў далёка я, зноў безь цябе.
Рыга. 18.VI.1943.
|
|