РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хатка
Там, дзе сумна, з краю бора
Ў тры ваконцы сьвеціць хатка,
I зь лясной травой гавора
Буракоў і бульбы градка;
            Дзе жаўцеюць тры загоны,
            А на кожным па дубочку,
            Ціха шэпча бор зялёны
            I глядзіцца ў ручаёчку;
Дзе чутно, як сонца грае
На праменьнях сьвету горда
I ніколі не зьмірае
Зык шчасьлівага акорда, –
            У тэй хатцы, пры тым боры
            Асялілісь аж тры горы:
Сын даўно пайшоў ў жаўнерку,
Хоць, здаецца, меў ён льготы...
Ах, згубілі Казімерку
У жаўнерцы тэй сухоты!
            Доню мелі... Божа воля!
            Выйшла замуж, ён п’яніца...
            Што падзееш? мусіць, доля!..
            I памерла белаліца.
Мелі мейсца. Хлеб трымаўся,
Быў рызман, хаця і зрэбны,
Пан лясьнічы штосьць ўзлаваўся:
«Вы мне, кажа, непатрэбны...»
            Аж тры жалі, аж тры горы,
            Там у хатцы, там пры боры!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.