Ты кажаш: “Пята Ахілесава”, А я чую: “Пята Алесева”. Вазьмі ў мяне поле, вазьмі ў мяне лес, I я згіну, як той Ахілес, Не ўвайшоўшы ні ў міфы, ні ў кнігі, Я сканаю па-нашаму, ціха, Як жораў у меліярацыю. Як зямляк у эміграцыі. ...Вось такая ў нас бяда. Вось такая ў нас пята.
|
|