 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Лёгкай рукою на шыбах узоры мароз вытыкае. Помню маленства часы: цёплым дыханьнем сваім Іх я кранаў, праграваў невялічкі кружочак-ваконца, – Дзеда-Мароза й зіму ўбачыць хацеў празь яго. Дзён незваротных узоры! Карункі маіх успамінаў!.. Іх не крану я цяпер, імі аздоблю свой верш. Выткуцца ў вершы ўспаміны такім-жа чароўным узорам, Тонкім, як стрункі чуцьця ў сэрцы маім маладым.
4.I.1944.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|