 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Малюнак знаёмы, Балючы і шчыры: Рабіна на строме, Рабіна над вірам. Застыла ў здраньцьвеньні Ўдавою пакорнай У яркім адзеньні Над безданьню чорнай. Адкуль гэта горасьць У бабіным леце, Зь сівога фальклору Ці з новых трагедый? У стылым блакіце Зноў журыцца вырай... Спыніце, спыніце Рабіну над вірам!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|