О мой час, Пачакай, не бяжы, Хоць ня бегчы табе немагчыма, Пашапчыце, Грыбныя дажджы, Пасьпявайце, Завейныя зімы! Не вярнуць прамільгнуўшыя дні I нідзе не схавацца ад лёсу: Адцьвіце, Адкрасуе язьмін, Адгамоніць лісток на бярозе. Дык ці варта дарэмна тужыць, Калі быў я адораны імі, Калі бачыў Грыбныя дажджы, Калі слухаў Завейныя зімы?
|
|