РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Успамін
Ён дагэтуль мне ў горле пяршыць
I вядзе за сабою да крамы.
«Дайце нам на чатыры душы», –
Хлеб купляе у крамніка мама.
Я ніколі ня бачыў душы,
Толькі чуў, што яна, быццам птушка, лятае...
Я спытаўся ў мамы: «Скажы,
Я таксама – душа? Тая самая, тая...»
 
I сказала мне сьцішана мама:
«Ты – таксама, сынок, ты – таксама...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.