РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Царква
Яна стаяла без званоў.
Казалі, звон зьняў Іваноў.
Я добра помню Іванова.
Згасаў, як сьвечка, ён і сох.
Я чуў:
              «Яго карае Бог...»
Шкада было мне Іванова.
Наш ганаровы піянэр
Ня проста быў пенсіянэр:
Лічы, гэрой – былы камбед...
Дагэтуль помніць сельсавет:
«Царква – вось корань нашых бед!
Багоў мы пусьцім
                                        на распыл...»
I звон ляцеў на шэры пыл –
Жах у вачох зьдзіўлёных стыў.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
 
Яе прыгадваю я зноў:
Яна маўчала без званоў.
Там быў прытулак кажаноў.
Памёр даўно ўжо Іваноў.
Даўно ў магіле сьвятары,
I толькі часам дзяк стары
Пасе на цьвінтары казу
Ды ўспамінае празь сьлязу:
«Вячэрні звон, вячэрні звон,
Як многа дум наводзіць ён».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.