...А забралі яго апоўначы. Потым пісьмы былі. З Поўначы. Да ўсіх ён па бацьку. I ўсім паклоны. Твар не прыпомню. Голас помню ягоны. Голас вясёлы такі, лагодны... Быў ён у хаце усім, як родны: Вечарам кніжкі чытаў уголас, Сыну цукеркі прывозіў з воласьці, Помніцца, неяк у лютым (Ой, маразы былі лютыя!) Пагрукалі трое апоўначы... Потым пісаў ён нам. З Поўначы. Цёпла пісаў, як родным, Ні слова пра долю трудную... Нам сказалі, што кнігі яго – шкодныя I цукеркі яго – атрутныя. ...А забралі яго апоўначы...
|
|