Радзіннага, знаёмага, Ня вытруцілі з нас: Аерам пахне Сёмуха I яблыкамі – Спас. Славянскае, ўрачыстае, Ўзьнімаецца з глыбінь, Нібы малітва чыстая, Што ўспомніў блудны сын. I даўняе, знаёмае, Вяртаецца ў мой сказ: Аерам пахне Сёмуха I яблыкамі – Спас.