РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вочы летапісца
Спроба партрэта
Трывогаю лоб узараны.
Глыбока запалыя вочы.
Нібыта жывыя дзьве раны
Ці вогнішчы два сярод ночы.
Вочы такія
Ня зробяць ліхога,
Вочы такія
Ніколі ня схлусяць,
Вочы такія
Страчаў я ў сьвятога
У хатах маёй Беларусі.
Боль стагодзьдзяў у іх увабраны
I пакуты зямлі векавыя...
Ня вочы,
А – раны,
Незагойныя раны жывыя.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.