РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Піліп з Канапель
Верш-пастскрыптум

Аднойчы на сейміку магната
Радзівіла нечакана і недарэч-
на выказаўся шляхціц Піліп
з Канапель і быў востра вы-
сьмеяны.
#Этымалягічны слоўнік
фразеалягізмаў

 
Ну, а што, калі б
Змоўчаў ты, Піліп?
Што, калі б стрываў
Ці калі б драмаў?
Як драмаў Цімох
Са Старых Дарог.
Ну, вядома, пагулі б,
Ну, вядома, папілі б,
Ну, вядома, за кабет –
Бойкай скончылі б абед.
А назаўтра – да сядзіб,
Там сям’я адна сядзіць.
Сумна павячэраўшы,
Гадавалі б чэрава.
Хто б успомніў і калі
I цябе, і Канаплі?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.