РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не журыся, хлапеча
Застольная песьня да кінафільма «Д’яблу і Богу»
Не журыся, хлапеча,
Што памрэш не на печы.
Ганарыся, хлапеча,
Што загінеш у сечы.
 
Што паненкі ў фальварках
I ў мястэчках папоўны
Уздыхаюць і мараць
Пра спатканьні пад поўняй.
              Напоўні!
              Напоўні!!
              Напоўні!!!
Ты ж у лёсу ня лёкай,
I ня служка ты ў д’ябла,
Пакуль трапнае вока,
Пакуль вострая шабля.
 
Ты ж радзіўся ў сарочцы,
А хрысьціўся ты ў сечы.
Ёсьць віно яшчэ ў бочцы,
Не журыся, хлапеча.
 
Нас чакаюць ня марна,
Нас кахаюць і помняць
I паненкі ў фальварках,
I ў мястэчках папоўны.
                    Па поўнай!
                    Па поўнай!!
                    Па поўнай!!!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.