І ў Хоцімску, і ў Тураве, і ў Глуску Адно сумуем мы па-беларуску. На жаль, на сьвеце ўсё нявечнае I ўсё на сьвеце незваротнае, А намі столькі ўжо зьнявечана Свайго, сьвятога, роднага! I мары ў нас патрушчаны, I храмы зь ветрам пушчаны. Глянь, сьмерць плыве над пушчамі, Рукою д’ябла спушчана. Глядзім усьлед мы абыякава – Ніякія! Завём Якуба Якавам. I ў Хоцімску, і ў Тураве, і ў Глуску Сумуем мы яшчэ па-беларуску.
|
|