РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Азяблай
Куды сьпяшаеш,
Як жывеш,
Як ладзіш зь лёсам?
Я запрашу цябе
У верш,
Азяблую,
З марозу.
Ты мне сьняжынку прынясеш
На доўгіх веях.
Ты прынясеш
Мне свой мяцеж,
Пазычаны ў завеі.
Ён не дае табе старэць,
Зь ім верш не састарэе...
Заходзь далоні грэць
Над полымем харэю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.