РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад неба блізкі ці далёкі,
Хоць у царкве, хоць на піру –
Паэт заўсёды адзінокі,
Я гаварыў і гавару.
 
I дакараць яго ня трэба –
Яго і так туга шкрабе:
Ён гаманіў нядаўна зь небам,
А зараз слухае цябе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.