РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не крыўдуйце на пеўня

На Прыгожай зноў усю ноч
гарланіў певень.
#З размовы ў чарзе

 
Не крыўдуйце на пеўня –
гарлапана з Прыгожай,
як і вы,
ён маркоціцца, пэўна,
як і вы,
ўспамінае ён, можа,
Іванаўку альбо Цітаўку,
ці Іванаўну,
                          ці Мікітаўну
зь вёскі, Богам забытай,
той, дзе вокны забітыя.
Як і я,
як і вы,
ён таксама жывы...
Не крыўдуйце на пеўня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.