РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абвяржэньне ісьціны
«Ня ўвойдзеш двойчы у раку»,
Раку адну і тую,
Ня першы раз я на вяку
Выслоўе гэта чую.
 
Я прызнаю, што я ня той,
Рака мая ня тая,
Ды толькі ластаўка лятае,
Як і лятала над вадой.
 
Яе зажураны філёзаф
Ня змог на сонцы разглядзець...
Ах, гэта ластаўка над плёсам!
Куды мне ластаўку падзець?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.