РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мяжа
Ня чую крылаў за плячыма:
Дажджы пасеклі ды імжа...
Вось і пярэйдзена мяжа,
Дасюль нябачная, магчыма.
 
Даруй мне, новая вярста,
Што прад табой стаю засмучан,
Што па-ранейшаму я – вучань,
Хоць перажыў на год Хрыста.
 
Даруй, што крылаў за плячыма
Я сёньня ўраньні не знайшоў,
Даруй сьлязу – яна ад дыму,
Ад дыму ўласных міражоў...
 
1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.