РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нават у мройныя
зорныя ночы
сьветлыя вершы
прыходзіць ня хочуць.
Ім не хапае
чыстае веры.
Ім не хапае
ўзьнёслых намераў.
Ім не хапае
белага сьнегу.
Ім не хапае
звонкага сьмеху.
Ім не хапае
гаючага ветру.
Ім не хапае,
бывае, паветра.
Вось і сёньняшняй
зорнаю ноччу
верш нараджаецца
змрочны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.