РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А я ўсё яшчэ пачую,
Я празь сьмех прайду і плач.
Мне зязюля пакукуе
I пакрумкае крумкач.
 
Я наведаюся ў госьці
Да бярозы і сасны.
Папрашу, каб на пагосьце
Не журыліся яны.
 
Вось і зноў душу расчуліў...
А мне б лепей памаўчаць.
Мне б наслухацца зязюлі,
Мне б забыць пра крумкача.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.