Пасьля вуліц ды завулкаў, Лябірынтаў гарадскіх, Сьніцца рэчанька, рачулка, Кладкі, кладачкі, масткі. Разам з ластаўкай ды каняй Я на золаку ўстаю, Як калісьці Янка з Маняй, Свайго коніка паю. I на беразе зялёным Пазіраю з-пад рукі, Ці ня мые дзе Алёна Пад вярбою ручнікі. Так бы й плыў на аблачыне, Каб ня голас нечы: «Злазь! Брат твой косіць канюшыну...» Выбачай мне, братка Ясь.
|
|