Я ў снах пра цябе марыў, Я вясной у цябе верыў. Я шукаў цябе на ўсіх бульварах, Я чакаў цябе ва ўсіх скверах. А ў небе плылі хмары, А мары былі хімерай: На бульварах ня тыя твары, Твары ня тыя ў скверах. О колькі я зьвёў паперы, Якія ні слаў я чары! Дзякуй табе за Веру, Дзякуй табе за Мару. ...Я шукаю цябе на ўсіх бульварах, Я чакаю цябе ва ўсіх скверах.
|
|