РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Уяўленьне
Зноў уявіў, што я – пастух,
Што тлумны горад мне ня трэба,
Што і ў мяне ёсьць росны луг,
Над лугам сонечнае неба.
 
Я і сабаку ўжо завёў,
Сабе памочніка і друга,
О як ён сьмешна вострыць вуха,
Калі пачуе салаўёў.
 
Я ля яго душой адтаў.
I быў слухач ён самы першы,
Каму я ціха прачытаў
Табе прысьвечаныя вершы.
 
Ляжаць нам добра на траве,
Сачыць, як бульба сьпее ў прыску,
Глядзець, як воблака плыве,
I уяўляць цябе.
                                  У Мінску.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.