РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Халодная вясна
Прагноз прадказвае мароз,
Ды што ў семнаццаць да прагнозаў!
«Как хороши, как свежи были розы...»
У руж, на жаль, пакутны лёс.
Здаецца, быў і салавей
I водар дрэў салодка-горкі.
– А што было далей?
– Далей?
Наш салавей
Застудзіць горла...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.