РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вясна завітала запозна.
Надзея квітнее ледзь-ледзь...
Ды ўсьмешка на вуснах трывожных
Прымусіла сэрца гарэць.
 
О, сьвет супярэчліва-дзіўны,
Ты стаў удвая дарагі!
I рэшту зімовай тугі
Мяняеш на звонкія ліўні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.