Па яблыку высьпелі зоры I падаюць зь неба, як з дрэў. Здаецца, што толькі учора Я чыстым каханьнем гарэў. Здаецца, што толькі учора Наноў акрыліў мяне лёс, І я, перасіліўшы змору, Кружыў каля самых нябёс. Здаецца, што толькі учора I я немагчымае мог... Па яблыку высьпелі зоры I ўпалі ў халодны мурог.
|
|