РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Міколава вада
– Чаму Міколава вада?
– Ён што, сьвяты,
                                      Мікола?
– Мікола – гэта школа!
Цяпер няма такіх.
                                        Шкада.
Капаў калодзежы ўвесь век
I быў ён першы чалавек
У нашым навакольлі.
Не,
      нездарма казалі колісь:
«Калі Мікола рыў калодзеж –
Ваду вазі на продаж».
Смачней ня зналі мы вады...
– Чакай, чакай, стары,
Ты чалавека не дуры:
Пры чым тут... школа?
Душою чысты быў Мікола,
А значыць,
                          і – сьвяты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.