РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прымаўка
Падумай зімой пра калёсы,
А летам – пра сані...
Так зьвеку ў народзе вялося,
Каб гонар ня зганіць.
 
Дык што ж ты, руплівец, філёзаф,
Глядзіш як спрасоньня?
Ні саняў сваіх, ні калёсаў
Ня маеш ты сёньня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.