Нам не спрыяюць болей зоры, Нібы сказалі зоры: «Дос!» Зноў дождж над Бацькаўшчынай хворай, Над хворай Бацькаўшчынай дождж. Ну хоць бы зорка над дарогай, Каб крыж далей я несьці мог!.. Душа, ты ўспомніла пра Бога, Але цябе ня чуе Бог. I не спрыяюць болей зоры, I як малітву ты ні доўж, Зноў дождж над Бацькаўшчынай хворай, Над хворай Бацькаўшчынай дождж.
|
|